Электрамагнітныя хвалі і іх уласцівасці. Шкала электрамагнітных хваль. Дзеянне электрамагнітнага выпраменьвання на жывыя арганізмы
Меню

Ведаць:

  • сэнс фізічных паняццяў і з’яў: электрамагнітнае поле, электрамагнітныя хвалі, скорасць распаўсюджвання электрамагнітных хваль
  • шкалу (класіфікацыю) электрамагнітных хваль

Умець:

  • апісваць і тлумачыць фізічную з’яву – электрамагнітныя хвалі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Сукупнасць узаемазвязаных электрычнага і магнітнага палёў, якія перыядычна змяняюць адно аднаго, называюць пераменным …

2.Электрамагнітнае поле, якое распаўсюджваецца ў вакууме або ў якім-небудзь асяроддзі з канечнай скорасцю, называецца …

3.Якой суадносінай звязаны модуль скорасці распаўсюджвання с электрамагнітнай хвалі ў вакууме з электрычнай пастаяннай ε0 і магнітнай пастаяннай μ0?

4.Якое электрамагнітнае выпраменьванне выкарыстоўваецца для дыягностыкі захворванняў унутраных органаў?

5.Якое электрамагнітнае выпраменьванне здольнае забіваць бактэрыі і мікраарганізмы?