Ведаць:
Умець:
Дадатковыя матэрыялы
1.Перыяд дыфракцыйнай рашоткі роўны d = 2,5 мкм. Колькі максімумаў будзе ўтрымліваць спектр, які ўтвараецца пры падзенні на дыфракцыйную рашотку хвалі даўжынёй λ = 400 нм
2.На дыфракцыйную рашотку, перыяд якой 2 мкм, нармальна падае святло з даўжынёй хвалі 500 нм. Вызначыце, пад якім вуглом назіраецца другі максімум інтэнсіўнасці:
3.На вузкую шчыліну шырынёй a = 2 ⋅ 10−4 cм падае па нармалі плоская монахраматычная хваля (λ = 0,66 мкм). Вызначыце шырыню (м) цэнтральнага дыфракцыйнага максімуму на экране, калі адлегласць ад шчыліны да экрана роўна L = 1 м.Адказ:
Правільны адказ: 0,66 м або 0,66
4.Знайсці адлегласць (нм) паміж крысталаграфічнымі плоскасцямі крышталя, дыфракцыйны максімум першага парадку ад якіх у рэнтгенаўскіх праменях з даўжынёй хвалі λ = 1,5 нм назіраецца пад вуглом 30°.Адказ:
Правільны адказ: 1,5 нм або 1,5
5.Для памяншэння страт святла пры адбіцці ад шкла на паверхню аб’ектыва (n2 = 1,3) нанесеная тонкая празрыстая плёнка (n3 = 1,7). Пры якой найменшай таўшчыні плёнкі адбываецца максімальнае паслабленне адбітага святла, даўжыня хвалі якога прыпадае на сярэднюю частку спектра бачнага святла (λ = 0,56 мкм). Лічыць, што прамені падаюць нармальна да паверхні аб’ектыва. Адказ атрымаць у мкм.
6.На дыфракцыйную рашотку нармальна падае святло з даўжынёй хвалі 590 нм. Знайсці вугал, пад якім назіраецца максімум 6-га парадку. Перыяд рашоткі 37 мкм. Адказ атрымаць у градусах.