Рашэнне задач па тэме «Ператварэнні энергіі пры гарманічных ваганнях»
Меню

Ведаць:

  • якой энергіяй валодаюць матэматычны і спружынны маятнікі пры праходжанні становішча раўнавагі і пры найбольшым зрушэнні ад становішча раўнавагі
  • як звязана поўная механічная энергія матэматычнага і спружыннага маятнікаў з амплітудай ваганняў

Умець:

  • рашаць графічныя задачы на разлік кінетычнай і патэнцыяльнай энергій матэматычнага і спружыннага маятнікаў
  • рашаць разліковыя задачы на ператварэнні энергіі пры ваганнях матэматычнага і спружыннага маятнікаў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Максімальная кінетычная энергія маятніка вызначаецца:

2.Пункт,які выконвае гарманічныя ваганні, праходзіць за два поўныя ваганні шлях s = 100 см. Амплітуда A ваганняў пункта роўна

3.Пры гарманічных ваганнях цела на спружыне максімальнае значэнне яго кінетычнай энергіі = 30 Дж. Чаму роўна максімальнае значэнне патэнцыяльнай энергіі сціснутай спружыны?

4.Жорсткасць спружыны k = 100 Н/м. Груз на спружыне выконвае свабодныя ваганні з амплітудай A = 30 мм. Поўная механічная энергія Wмех груза на спружыне роўна

5.Цела масай m = 0,05 кг выконвае ваганні на спружыне з амплітудай A = 5 см. Калі максімальнае значэнне модуля скорасці гэтага цела ν = 5 м/с, то каэфіцыент жорсткасці спружыны k роўны