Рацыянальнае прыродакарыстанне і ўстойлівае развіццё чалавецтва
Меню

Ведаць:

  • асноўныя перыяды гісторыі ўзаемадзеяння чалавека і прыроды
  • геаэкалагічныя прынцыпы, правілы, законы прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя
  • крытэрыі, паказчыкі і параметры геаэкалагічнага стану навакольнага асяроддзя
  • ролю чалавека і яго гаспадарчай дзейнасці ў змяненні прыродных працэсаў
  • магчымыя наступствы і шляхі вырашэння асноўных глабальных праблем чалавецтва
  • галоўныя палажэнні стратэгіі ўстойлівага развіцця чалавецтва і Рэспублікі Беларусь
  • паняццi: прыродакарыстанне, ахова навакольнага асяроддзя, стратэгія ўстойлівага развіцця

Умець:

  • характарызаваць асноўныя перыяды гісторыі ўзаемадзеяння чалавека і прыроды
  • аналізаваць геаэкалагічныя прынцыпы, правілы, законы прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя
  • абгрунтоўваць выкарыстанне прыродных рэсурсаў у залежнасці ад велічыні іх запасаў, гаспадарчай значнасці, патрэбнасці і мэтазгоднасці асваення
  • вызначаць крытэрыі, паказчыкі і параметры геаэкалагічнага стану навакольнага асяроддзя
  • характарызаваць асаблівасці ўзаемасувязі і праяўлення глабальных праблем чалавецтва на розным тэрытарыяльным узроўні;
  • вызначаць магчымыя шляхі, сцэнарыі і варыянты вырашэння глабальных праблем чалавецтва

Дадатковыя
матэрыялы

1.Да новых глабальных праблем не адносіцца …

2.Комплекс мер, прызначаных для абмежавання адмоўнага ўплыву дзейнасці чалавека на прыроду – гэта…

3.Сукупнасць усіх форм эксплуатацыі прыродна-рэсурснага патэнцыялу для задавальнення матэрыяльных і культурных патрэб чалавека і мер па захаванні гэтага патэнцыялу называецца .

Правільны адказ: прыродакарыстанне

4.Выберыце правільныя выказванні:

Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця ўзаемазалежныя і ўзаемазвязаны
Прыкладам паспешлівых высноў аб выніках пераўтварэння прыроды з`яўляюцца меліярацыйныя пераўтварэнні ў беларускім Палессі
Для вырашэння глабальных праблем не патрабуецца аб`яднанне намаганняў усяго чалавецтва, а дастаткова толькі дзеянняў адной дзяржавы з магутнай эканомікай
Пры рацыянальным прыродакарыстанні дзейнасць чалавека не забяспечвае захавання прыродна-рэсурснага патэнцыялу

5.Устанавіце адпаведнасць паняцця і яго азначэння:
-сукупнасць усіх форм эксплуатацыі прыродна-рэсурснага патэнцыялу для задавальнення матэрыяльных і культурных патрэб чалавека і мер па захаванні гэтага патэнцыялу
-забяспечвае збалансаванае рашэнне сацыяльна-эканамічных задач і праблем захавання спрыяльнага стану навакольнага асяроддзя і прыродна-рэсурснага патэнцыялу ў мэтах задавальнення жыццёвых патрэбаў цяперашняга і будучых пакаленняў
-комплекс мер, прызначаных для абмежавання адмоўнага ўплыву дзейнасці чалавека на прыроду
Ахова навакольнага асяроддзя-
Стратэгія ўстойлівага развіцця-
Прыродакарыстанне-