Растворы. Растварэнне як фізіка-хімічны працэс. Падрыхтоўка раствораў
Меню

Ведаць:

  • паняцці «растворы», «растварэнне як фізіка-хімічны працэс», «гідраты і крышталегідраты»

Умець:

  • выконваць разлікі для падрыхтоўкі раствораў з зададзенай масавай доляй або зададзенай малярнай канцэнтрацыяй растворанага рэчыва

Дадатковыя
матэрыялы

1.Якую масу (г) рэчыва можна атрымаць пры поўным выпарванні раствору масай 400 г з масавай доляй рэчыва 40%.
Адказ:

Правільны адказ: 160

2.Да раствору масай 200 г з масавай доляй солі 5% прылілі ваду масай 50 г. Якая масавая доля (%) новага раствору?
Адказ:

Правільны адказ: 4

3.Якая маса (г) хларыду кальцыю неабходна для падрыхтоўкі раствору аб`ёмам 2,45 дм3 з малярнай канцэнтрацыяй растворанага рэчыва, роўнай 1,2 моль/дм3. Адказ акругліце да цэлага ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 326

4.Змяшалі два растворы хларыду цынку: першы масай 1550 г з невядомай масавай доляй рэчыва і другі – масай 250 г з масавай доляй рэчыва роўнай 30%. У атрыманым растворы масавая доля хларыду цынку склала 8,5%. Вылічыце масавую долю (%) хларыду цынку ў першым растворы. Адказ акругліце да цэлага ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 5

5.У раствор масай 486 г з невядомай масавай доляй сульфату медзі (II) дадалі медны купарвас масай 86 г. У новым растворы масавая доля солі аказалася роўнай 22%. Вызначце масавую долю (%) сульфату медзі (II) у зыходным растворы. Адказ акругліце да цэлага ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 15