Элементы VIА-групы. Кісларод і сера. Вадародныя злучэнні кіслароду і серы
Меню

Ведаць:

  • будову атамаў кіслароду і серы
  • алатропныя мадыфікацыі элементаў кіслароду і серы
  • уласцівасці кіслароду і серы, іх вадародных злучэнняў
  • спосабы атрымання і сферы прымянення кіслароду, серы і іх вадародных злучэнняў

Умець:

  • адрозніваць кісларод і серу як хімічныя элементы і простыя рэчывы
  • складаць ураўненні акісляльна-аднаўленчых рэакцый
  • расстаўляць каэфіцыенты метадам электроннага балансу

Дадатковыя
матэрыялы

1.У малекуле кіслароду існуе кавалентная палярная сувязь.

2.Выберыце правільныя сцвярджэнні адносна элементаў неметалаў VIА-групы перыядычнай сістэмы:

маюць максімальную валентнасць, роўную VI
малекулярная формула лятучага вадароднага злучэння – ЭН6
маюць мінімальную ступень акіслення, роўную 0
атамы вадароду ў асноўным стане на знешнім энергетычным узроўні маюць 2 няспараныя электроны
канфігурацыя знешняга энергетычнага ўзроўню ns2np4

3.Назавіце пару злучэнняў, у якіх атамы серы маюць вышэйшую дадатную і ніжэйшую адмоўную ступені акіслення:

4.З якім лікам простых рэчываў рэагуе кісларод: Cu, Au, Al, Н2, N2, Pt:
Адказ:

Правільны адказ: 4

5.Маса (г) солі сульфату натрыю, якая змяшчае столькі ж атамаў серы, колькі іх змяшчаецца ў серавадародзе масай 59,84 г, складае (адказ запішыце ў выглядзе цэлага ліку):
Адказ:

Правільны адказ: 250