Вугальная і крэмніевая кіслоты, іх солі
Меню

Ведаць:

  • фізічныя і хімічныя ўласцівасці вугальнай і крэмніевай кіслот
  • сферы ўжывання сілікатаў і карбанатаў

Умець:

  • складаць ураўненні ступеньчатай дысацыяцыі вугальнай кіслаты
  • складаць ураўненні рэакцый узаемаператварэння карбанатаў і гідракарбанатаў
  • вызначаць карбанат-іоны, гідракарбанат-іоны і сілікат-іоны з дапамогай якасных рэакцый

Дадатковыя
матэрыялы

1.Вугальная і крэмніевая кіслоты дысацыіруюць ступеньчата і ўтвараюць кіслыя і сярэднія солі.

2.Назавіце прыкметы, якія адпавядаюць рэчыву, хімічная формула якога Н2СО3:

рэагуе са шчолачамі
аднаасноўная кіслата
адносіцца да слабых кіслот
утварае кіслыя і сярэднія солі
пры нармальных умовах цвёрдае крышталічнае рэчыва

3.Гідракарбанат калію ператварыць у карбанат калію можна з дапамогай:

4.Назавіце правільныя сцвярджэнні:

сыравіна для вытворчасці шкла – пясок, сода, вапняк
нягашаную вапну можна атрымаць раскладаннем мелу
вадкае шкло – канцэнтраваны водны раствор MgSiO3
Na2CO3 – формула кальцыніраванай соды
MgСО3 – формула даламіту

5.Разлічыце масу (г) асадку, які ўтвараецца пры зліванні раствору сілікату натрыю масай 10 г з масавай доляй солі, роўнай 80 %, і салянай кіслаты аб`ёмам 30 см3 з масавай доляй HCl, роўнай 6,8 % (шчыльнасць 1,03 г/см3). (Адказ акругліце да дзясятых).
Адказ:

Правільны адказ: 0