Металы IIА-групы перыядычнай сістэмы
Меню

Ведаць:

  • будову атамаў элементаў ІІА-групы
  • фізічныя і хімічныя ўласцівасці простых рэчываў
  • важнейшыя злучэнні металаў IIА-групы, іх фізічныя і хімічныя ўласцівасці, атрыманне і прымяненне
  • пашыранасць злучэнняў кальцыю і магнію ў прыродзе
  • біялагічную ролю і прымяненне магнію, кальцыю і іх злучэнняў
  • жорсткасць вады і спосабы яе змяншэння

Умець:

  • складаць ураўненні рэакцый, якія характарызуюць хімічныя ўласцівасці простых рэчываў металаў IIА-групы, іх аксідаў, гідраксідаў, солей

Дадатковыя
матэрыялы

1.Да шчолачназямельных металаў адносяцца кальцый, барый, стронцый і радый.

2.У злучэннях металы IIА-групы праяўляюць ступень акіслення .

Правільны адказ: +2

3.Выберыце сцвярджэнні, якія дакладна характарызуюць простае рэчыва магній:

З вадой рэагуе пры кіпячэнні
Атрымліваюць электролізам расплаву солі
Бурна рэагуе з вадой пры пакаёвай тэмпературы
Узаемадзейнічае з хлорам
Згарае ў кіслародзе з утварэннем гідраксіду магнію

4.Выберыце сцвярджэнні, якія правільна характарызуюць гідраксід кальцыю:

Маларастваральнае ў вадзе рэчыва
Рэагуе з вуглякіслым газам
Можа прымяняцца як рэагент, які памяншае пастаянную жорсткасць вады
Уваходзіць у склад вапняку
Узаемадзейнічае са шчолачамі

5.Па тэрмахімічнаму ўраўненню 2Mg(цв) + O2(г) = t 2MgO(цв) + 1202,5 кДж вызначыце колькасць (кДж) цеплаты пры згаранні ў кіслародзе магнію масай 2,4 г (адказ акругліце да цэлага ліку).
Адказ:

Правільны адказ: 60