Прырода і тыпы хімічнай сувязі. Уласцівасці хімічных сувязей. Валентнасць і ступень акіслення
Меню

Ведаць:

  • азначэнне хімічнай сувязі, яе прыроду, тыпы, прычыны і ўмовы ўтварэння
  • асаблівасці абменнага і донарна-акцэптарнага механізму ўтварэння кавалентнай сувязі
  • валентныя магчымасці і ступені акіслення атамаў элементаў А-груп

Умець:

  • запісваць схемы абменнага і донарна-акцэптарнага механізму ўтварэння кавалентнай сувязі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Электроны, якія прымаюць удзел ва ўтварэнні хімічных сувязяў, называюцца …
Адказ:

Правільны адказ: Валентнымі

2.Укажыце, у якіх іонах маецца кавалентная сувязь, утвораная па донарна-акцэптарным механізме:

Гідраксід-іон
Карбанат-іон
Іон гідраксонію
Іон амонію

3.Устанавіце адпаведнасць паміж формулай рэчыва і тыпам сувязі ў ім:
-Кавалентная
-Металічная
-Іонная
Хларыд калію-
Срэбра-
Аміяк-

4.Разлічыце сумарную хімічнаю колькасць (моль) усіх іонаў, якія змяшчаюцца ў навеску аксіду калію масай 320 г. Адказ акругліце да цэлага ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 10

5.Некаторы элемент у злучэнні з кіслародам праяўляе вышэйшую ступень акіслення, утвараючы газападобнае злучэнне (н.у.). Разлічыце шчыльнасць гэтага рэчыва па вадароду, калі атам, які гэта рэчыва ўтварае, мае 6 пратонаў.
Адказ:

Правільны адказ: 22