Грамадска-палітычнае жыццё ў 1920–1930-я гг.
Меню

Ведаць:

  • азначэнне паняццяў: аўтаномія, нацыянал-дэмакратызм, савецкая грамадска-палітычная сістэма
  • ролю Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі і Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў у палітычнай сістэме
  • этапы фарміравання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы

Умець:

  • характарызаваць працэс фарміравання беларускай дзяржавы на савецкай аснове і савецкую грамадска-палітычную сістэму
  • характарызаваць значэнне ўваходжання БССР у склад СССР
  • вызначаць ролю Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ў палітычнай сістэме грамадства

Дадатковыя
матэрыялы

1.І. В. Сталін выступіў з ідэяй , згодна з якой усе савецкія рэспублікі павінны былі абвясціць сябе складовымі часткамі Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (РСФСР) і ўвайсці ў яе склад на правах нацыянальна-культурнай аўтаноміі.

Правільны адказ: аўтанамізацыі

2. - форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой дзяржавы, якія ўваходзяць у саюз, падпарадкоўваюцца адзінаму цэнтру і пры гэтым захоўваюць самастойнасць у вырашэнні асобных пытанняў унутранай палітыкі.

Правільны адказ: Федэрацыя

3.Напішыце назву працэсу празмернага ўзвялічвання ролі аднаго чалавека ў жыцці грамадства, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.
Адказ:

Правільны адказ: Культ асобы або культ асобы

4.Калі быў створаны СССР?

5.Аснову грамадска-палітычнай сістэмы БССР складалі Саветы ўсіх узроўняў, што было заканадаўча замацавана ў Канстытуцыях СССР і БССР.

6.Усталюйце адпаведнасць:
-Савет Народных Камісараў
-Вярхоўны Савет
-дзяржава рабочых і сялян
Вышэйшы заканадаўчы орган улады-
Вышэйшы выканаўчы орган дзяржаўнага кіравання-
Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка-

7.Пакажыце, што абвяшчала Канстытуцыя БССР 1937 г:

перамогу капіталістычнага ладу
дзяржаўную царкоўную ідэалогію
сацыялістычную ўласнасць на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай і кааператыўна-калгаснай формах
прынцыпы «ад кожнага па здольнасцях, кожнаму - па працы», «хто не працуе, той не есць»
дэмакратычныя правы і свабоды, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады

8.Вызначце характэрныя рысы савецкай грамадска-палітычнай сістэмы, якая ўсталявалася ў СССР (у тым ліку ў БССР) да канца 1930-х гг.:

кантроль дзяржавы над грамадскім жыццём
замацаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы
панаванне ўсеагульнай дзяржаўнай ідэалогіі
існаванне некалькіх палітычных партый

9.У выніку ленінскіх заклікаў 1924-1925 гг. КП(б)Б папоўнілася за кошт рабочых «ад станка» і сялян «ад сахі».

10.У БССР была сфабрыкавана справа аб «Саюзе вызвалення Беларусі».