Мадэляванне выпадковых падзей. Метад Монтэ-Карла
Меню

Ведаць:

  • паняцці: выпадковая падзея, выпадковы лік, генератар выпадковых лікаў
  • стандартныя функцыі мовы PascalABC.NET і функцыі ў электронных табліцах MS Excel, якія рэалізуюць генератар выпадковых лікаў
  • сутнасць метаду Монтэ-Карла

Умець:

  • прымяняць камп’ютарныя інфармацыйныя мадэлі для рашэння падобных задач з выкарыстаннем разнастайных  праграмных асяроддзяў

Дадатковыя
матэрыялы

1.Выпадковы лік — гэта непрадказальны лік, які атрыманы як вынік выпадковага вопыту, і прадбачыць выпадковую падзею немагчыма.

2.Выберыце правільныя варыянты адказу для наступнага засцвярджэння:

Метад Монтэ-Карла - гэта лікавы метад рашэння матэматычных задач, які заснаваны на выкарыстанні генератара

ірацыянальных лікаў
уяўных лікаў
псеўдавыпадковых лікаў
выпадковых лікаў

3.Устанавіце адпаведнасць паміж праграмай і рэалізаваным у ёй генератарам выпадковых лікаў
-random()
-СЛЧИС()
PascalABC.NET -
MS Excel-

4.Метад Монтэ-Карла заключаецца ва ўзнаўленні на камп’ютары вопыту выпадковага раскідвання n пясчынак з выкарыстаннем генератара выпадковых лікаў і з падлікам ліку k пясчынак, якія патрапілі на фігуру. Якой формулай можна падлічыць плошчу фігуры S, якая знаходзіцца ўнутры прамавугольніка з вядомай плошчай S0.

5.Выберыце правільныя варыянты адказу для наступнага сцвярджэння:

Дакладнасць метаду Монтэ-Карла на прыкладзе задачы вызначэння плошчы некаторай плоскай фігуры ўзрастае пры

павелічэнні агульнай колькасці пясчынак
мінімальным памеры базавага прамавугольніка
павелічэнні памеру базавага прамавугольніка
мінімізацыі агульнай колькасці пясчынак