Канстытуцыйнае і выбарчае права
Меню

Ведаць:

  • азначэнне паняцця канстытуцыйнае права

Умець:

  • характарызаваць месца Канстытуцыі ў прававой сістэме, яе юрыдычныя ўласцівасці, віды рэферэндумаў
  • тлумачыць прынцыпы і асноўныя стадыі выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь
  • вызначаць асаблівасці канстытуцыйнага права ў сістэме права Рэспублікі Беларусь

Дадатковыя
матэрыялы

1.Сістэма грамадскіх агульнаабавязковых фармальна вызначаных норм, якія ўстанаўліваюцца дзяржавай і забяспечваюцца шляхам дзяржаўнага прымусу:

2.З прапанаваных варыянтаў галін права выберыце тыя, якія адносяцца да публічнага права:

грамадзянскае
адміністрацыйнае
сямейнае
крымінальнае
працоўнае
канстытуцыйнае

3.Канстытуцыя:

валодае стабільнасцю
валодае выбіральнасцю
замацоўвае асноўныя палажэнні, на якіх грунтуецца дзяржава
займае вышэйшае становішча ў іерархіі нарматыўных прававых актаў
валодае грамадзянскасцю

4.Нормы якога права з’яўляюцца базавымі для іншых галін?

5.Па якой сістэме праводзяцца выбары ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, калі выбраным з’яўляецца кандыдат, які атрымаў больш за палову галасоў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню?

6.Гэты рэферэндум з’яўляецца толькі адным са спосабаў прыняцця рашэння:

7.Ці правільна, што:
А) Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь мае прамое дзеянне
Б) для рэалізацыі норм Канстытуцыі патрабуецца выданне пэўных актаў

8.Ці правільна, што выбарчая сістэма — гэта:
А) працэдура фарміравання прадстаўнічых органаў улады
Б) спосаб падвядзення вынікаў выбараў

9.Ці правільна, што выбары з’яўляюцца прамымі, калі:
А) выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць
Б) дэпутаты выбіраюцца грамадзянамі непасрэдна

10.У выбарчым працэсе за стадыяй вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў ідзе стадыя: