Асновы сямейнага права
Меню

Ведаць:

  • азначэнне паняццяў: сямейнае права, шлюбны дагавор

Умець:

  • характарызаваць прававы механізм заключэння і спынення шлюбу
  • тлумачыць і прыводзіць прыклады абавязкаў мужа і жонкі, бацькоў і дзяцей

Дадатковыя
матэрыялы

1.Сямейнае права рэгулюе адносіны паміж:

членамі сям’і
бацькамі і дзецьмі
членамі апякунскай сям’і
сям’ёй і ўстановай адукацыі
былымі мужам і жонкай

2.Выберыце няправільны адказ.
Умовы заключэння шлюбу:

3.Выберыце верныя меркаванні:

сямейнае права рэгулюе маёмасныя і асабістыя немаёмасныя адносіны паміж членамі сям’і
шлюб прыпыняецца з прычыны аб’явы органам ЗАГС памерлым мужа ці жонкі
шлюб заключаецца ў органах запісу актаў грамадзянскага стану
законны рэжым маёмасці мужа і жонкі усталёўваецца толькі шлюбным дагаворам
бацькі абавязаны прадастаўляць утрыманне сваім непаўналетнім дзецям

4.Выберыце верныя меркаванні:

шлюбны дагавор можа быць заключаны толькі паміж асобамі, якія знаходзяцца ў шлюбе
шлюбны дагавор рэгулюе выключна маёмасныя правы і абавязкі мужа і жонкі
шлюбны дагавор падлягае абавязковаму натарыяльнаму засведчанню
шлюбны дагавор можа быць зменены або скасаваны толькі па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі
шлюбны дагавор можа быць заключаны як у дачыненні да цяперашняй, так і ў дачыненні да будучай маёмасці мужа і жонкі
шлюбны дагавор можа ўсталёўваць аліментныя абавязацельствы мужа і жонкі ў дачыненні да дзяцей

5.У сям’і Пятровых жонка працуе, а муж вядзе хатнюю гаспадарку. Знайдзіце ў прапанаваных варыянтах прыклады сумеснай уласнасці мужа і жонкі:

зарплата, якая атрымліваецца штомесяц жонкай
дапамога па беспрацоўі, якую атрымлівае муж
кватэра, набытая жонкай за год да ўступлення ў шлюб
загарадны дом, набыты ў перыяд шлюбу і аформлены на імя жонкі
рыбалоўныя снасці, набытыя мужам да шлюбу
футра, падораная жонцы бацькамі

6.Як называюцца грашовыя выплаты, якія павінен выплачваць адзiн з бацькоў іншаму, з якім пражываюць іх сумесныя дзеці?

7.Да асабістых правоў мужа і жонкі адносяць:
А) права кожнага па сваім жаданні выбіраць пры заключэнні шлюбу прозвішча аднаго з іх у якасці агульнага прозвішча
Б) роўнасць мужа і жонкі ў пытаннях мацярынства і бацькоўства, выхавання і адукацыі дзяцей

8.У Рэспубліцы Беларусь юрыдычнае значэнне мае шлюб:
А) зарэгістраваны ў дзяржаўных органах
Б) зарэгістраваны па рэлігійнаму абраду

9.Да маёмасных правоў мужа і жонкі адносяць:
А) свабоду кожнага выбіраць прафесію, месца знаходжання і месца жыхарства
Б) права сумесна валодаць рэчамі, набытымі ў шлюбе

10.Алег і Света пазнаёміліся яшчэ на першым курсе інстытута, палюбілі адно аднаго і вырашылі ажаніцца. Аднак Света распавяла Алегу пра тое, што яе маці хворая эпілепсіяй, і ў яе самой здараліся прыступы, але не такія моцныя, як у маці. Пры падачы заявы маладыя людзі распавялі пра гэта работніку аддзела ЗАГС. Работнік аддзела ЗАГС пералічыла ім абставіны, якія перашкаджаюць уступленню ў шлюб. Знайдзіце ў прапанаваным спісе дадзеныя абставіны:

адзін з пары мае хранічнае захворванне
хаця б адзін з пары прызнаны судом недзеяздольным
адзін з пары не мае беларускага грамадзянства
асобы, якія ўступаюць у шлюб, з’яўляюцца блізкімі сваякамі
асобы не маюць стабільнага заробку
асобы не дасягнулі шлюбнага ўзросту