Органы забеспячэння законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь
Меню

Ведаць:

  • азначэнне паняцця правапарадак

Умець:

  • характарызаваць асноўныя задачы органаў забеспячэння законнасці і правапарадку Рэспублікі Беларусь
  • распазнаваць на аснове прыведзеных характарыстык органы забеспячэння законнасці і правапарадку

Дадатковыя
матэрыялы

1.Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у разгледжанні судамі грамадзянскіх і крымінальных спраў.

2.Пракуроры падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальных справах.

3.Камітэт дзяржаўнага кантролю сочыць за выкананнем заканадаўства ў галіне фінансаў і падаткаабкладання.

4.Дзяржаўны орган, які вырашае задачы барацьбы з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю, кантрабандай, незаконным гандлем зброяй называецца Міністэрства ўнутраных спраў.

5.У сістэму органаў юстыцыі ўваходзяць: Міністэрства юстыцыі, аддзелы ЗАГС, органы прымусовага выканання судовых рашэнняў, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

6.Натарыят з’яўляецца органам, які надзелены паўнамоцтвамі вырашаць толькі тыя пытанні, па якіх у бакоў не ўзнікае спрэчак.

7.Прававы інстытут, закліканы аказваць на прафесійнай аснове юрыдычную дапамогу — гэта адвакатура.

8.Старшыня Канстытуцыйнага суда прызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Палаты прадстаўнікоў.

9.Гранічная колькасць натарыусаў устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

10.Асноўныя палажэнні адносна ажыццяўлення правасуддзя ў нашай краіне зафіксаваны ў раздзеле IV Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.