Ведаць:
Умець:
Дадатковыя матэрыялы
1.Станаўленне інфармацыйнага грамадства вядзе да ўмацавання нацыянальных дзяржаў.
2.Інфармацыйнае грамадства з’яўляецца разнавіднасцю постіндустрыяльнага грамадства.
3.Да характэрных рыс інфармацыйнага грамадства не адносяць развіццё тэлекамунікацый.
4.Грамадства, у якім вытворчасць і спажыванне інфармацыі з’яўляецца важнейшым відам дзейнасці — гэта інфармацыйнае грамадства.
5.Электронная дэмакратыя адносіцца да сацыяльнай сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
6.Прымяненнем інфармацыйных тэхналогій для інфармавання пра дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і аказаннем дзяржаўных паслуг грамадзянам і арганізацыям займаецца электронны ўрад.
7.Адным з асноўных паказчыкаў сацыяльнага статуса ў інфармацыйным грамадстве з’яўляецця сфера занятасці.
8.«Лічбавы разрыў» прыводзiць да сацыяльнага расслаення і беднасці.
9.Асноўны прадукт эканамічнай вытворчасці ў інфармацыйным грамадстве — тэхніка і вытворчыя тэхналогіі.
10.Асноўным відам дзейнасці Парка Высокіх Тэхналогій з’яўляецца вытворчасць праграмнага забеспячэння і прадастаўленне IT-паслуг.