Глабалізацыя
Меню

Ведаць:

  • вызначэнне паняццяў: глабалізацыя, антыглабалізм

Умець:

  • характарызаваць праявы глабалізацыі ў эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай і іншых сферах
  • вызначаць плюсы і мінусы глабалізацыі
  • прыводзіць прыклады антыглабалізму

Дадатковыя
матэрыялы

1.Працэс усебаковага збліжэння розных краін і станаўленне адзінай глабальнай сістэмы тэхналагічных, фінансавых, эканамічных, сацыяльна-палітычных і культурных сувязей на аснове навейшых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій — гэта…

2.Выберыце тэрміны, якія не звязаны з паняццем «глабалізацыя»:

інтэрнацыяналізацыя
пратэкцыянізм
інтэрнэт-сеткі
сусветны банк
сусветныя рынкі
натуральная гаспадарка

3.Выберыце правільныя меркаванні аб працэсе глабалізацыі:

паняцце «глабалізацыя» азначае працэс сусветнай эканамічнай, палітычнай і культурнай інтэграцыі і уніфікацыі
глабалізацыя суправаджаецца ростам узроўню жыцця ва ўсіх рэгіёнах свету, непасрэдна ўцягнутых у гэты працэс
важнейшымі праваднікамі глабалізацыі з’яўляюцца транснацыянальныя карпарацыі
працэс глабалізацыі суправаджаецца паслабленнем этнічных, рэлігійных і культурных супярэчнасцей у большасці рэгіёнаў свету
адной з праяў глабалізацыі з’ўляецца вестэрнізацыя

4.Як называўся дакумент, які быў прыняты дзяржавамі-членамі ААН у 2000 годзе, у якім вызначаліся прынцыпы ўстойлівага развіцця:

5.Узрастаючая глабалізацыя сучаснага свету:

6.Працэс эканамічнага, сацыяльнага, культурнага развіцця, які характарызуецца існаваннем рознанакіраваных тэндэнцый: на фоне глабалізацыі замест чакаемага знікнення рэгіянальных адрозненняў адбываецца іх захаванне і ўмацаванне — гэта…

7.Эканамічная глабалізацыя вядзе да:
А) умацавання ролі МВФ, Сусветнага банка, СГА
Б) зніжэння залежнасці нацыянальных эканомік ад сусветнага фінансавага рынка і ТНК

8.Глабалізацыя — гэта:
А) аб’ектыўны працэс, выкліканы новымі інфармацыйна-камп’ютарнымі тэхналогіямі
Б) палітыка і ідэалогія, якая служыць пэўным інтарэсам

9.Рэгіяналізацыя — гэта:
А) супрацьлеглы глабалізацыі працэс
Б) глабалізацыя ў абмежаваных маштабах

10.Антыглабалісты для дасягнення сваіх мэт выкарыстоўваюць тактыку:

прыцягненне СМІ
адмова ад супрацоўніцтва з ТНК
неўмяшанне ў работу глабалістаў
умацаванне сваіх пазіцый у МВФ
разлічваюць на маральную падтрымку грамадства