Сусветная супольнасць у XXI стагоддзі
Меню

Ведаць:

  • азначэнне паняцця міграцыйная мабільнасць

Умець:

  • характарызаваць фактары разнастайнасці сучаснага свету
  • характарызаваць віды міграцыі
  • вызначаць эканамічнае становішча розных краін па пэўных крытэрах, высвятляць прычыны міграцыі

Дадатковыя
матэрыялы

1.З прапанаваных фактараў выберыце тыя, якія адносяцца да разнастайнасці сучаснага свету:

глабалізацыя
палітычны курс
мадэрнізацыя
навукова-тэхнічнае развіццё
геаграфічныя асаблівасці

2.Зміцер з’ехаў з аднаго горада ў іншы. Якая дадатковая інфармацыя дазволіць зрабіць выснову пра тое, што перамяшчэнне Зміцера з’яўляецца міграцыяй?

3.Выберыце дакладныя меркаванні пра разнастайнасць сучаснага свету:

на планеце жывуць людзі, якія адносяцца да розных расавых, этнічных і моўных групп
у эканоміцы розных краін існуюць розныя тыпы гаспадарак, форм уласнасці, абмену і размеркавання
у краіне зацвердзіўся аўтарытарны рэжым
усе краіны адрозніваюцца нацыянальным і сацыяльным складам насельніцтва, геаграфічным становішчам
адным з праяў разнастайнасці сучаснага свету з’яўляецца вестэрнізацыя

4.Перамяшчэнне індывідаў і сацыяльных груп падчас змены імі месцы жыхарства — гэта…

5.Камбінаваны паказчык, які характарызуе развіццё чалавека ў краінах і рэгіёнах свету, створаны для міждзяржаўнага параўнання — гэта:

6.Выберыце тыя паказчыкі, якія ўлічваюцца пры падліку iндэкса чалавечага развiцця:

геаграфічныя ўмовы
палітычны курс
працягласць жыцця
узровень адукацыі
узровень жыцця
інтэграцыя
рэгіяналізацыя

7.Ці дакладна, што па тэрмінах міграцыя можа быць:
А) часовая
Б) дабраахвотная

8.Ці дакладна, што працоўная міграцыя:
А) абумоўлена нераўнамерным размяшчэннем працоўных рэсурсаў па кантынентах, рэгіёнах і краінах
Б) гэта міграцыя па мэце

9.Ці дакладна, што найбольш пашыраным крытэрыям класіфікацыі краін у сусветнай гаспадарцы з’яўляецца:
А) індэкс чалавечага развіцця
Б) узровень сацыяльна-эканамічнага развіцця

10.Мігрантафобія:

перашкаджае інтэграцыі і ўзаемапаразуменню
прыярытэтная задача для ўсіх краін свету
нецярпімасць да чужых
прыводзіць да адчужэння і гвалту ў дачыненні мігрантаў
мігранты адчуваюць маральную падтрымку грамадства