Таблічнае множанне і дзяленне з лікамі 8 і 9
Меню

Ведаць:

  • таблічныя выпадкі множання і дзялення з лікамі 8 і 9

Умець:

  • карыстацца таблічным множаннем і дзяленнем з лікамі 8 і 9 пры выкананні заданняў     
Дадатковыя
матэрыялы

1.У букеце было 8 руж, а рамонак у 7 разоў больш. Колькі рамонак у букеце?
Адказ:

Правільны адказ: 56

2.Сшытак каштуе 9 рублёў. Гэта ў 5 разоў менш, чым альбом па маляванні. Колькі каштуе альбом па маляванні?
Адказ:

Правільны адказ: 45

3.У Колі было 63 рублі, а ў Васі – 9 рублёў. У колькі разоў у Колі больш было грошай, чым у Васі?
Адказ:

Правільны адказ: у 7 разоў або 7

4.Колькі будзе, калі здабытак лікаў 9 і 9 паменшыць на 70.
Адказ:

Правільны адказ: 11

5.У колькі разоў здабытак лікаў 8 і 8 большы за дзель лікаў 72 і 9?
Адказ:

Правільны адказ: у 8 разоў або 8

6.У колькі разоў дзель лікаў 81 і 9 большая за рознасць лікаў 63 і 60?
Адказ:

Правільны адказ: у 3 разы або 3