Абазначэнне геаметрычных фігур літарамі лацінскага алфавіта. Віды трохвугольнікаў: прамавугольны, востравугольны, тупавугольны
Меню

Ведаць:

  • новыя літары лацінскага алфавіта
  • віды трохвугольнікаў: прамавугольны, востравугольны, тупавугольны

Умець:

  • абазначаць геаметрычныя фігуры літарамі лацінскага алфавіта
  • распазнаваць прамавугольны, востравугольны і тупавугольны трохвугольнікі
Дадатковыя
матэрыялы

1.Трохвугольнік, у якога ўсе вуглы вострыя, называецца … .
Адказ:

Правільны адказ: востравугольны

2.Трохвугольнік, які мае прамы вугал, называецца … .
Адказ:

Правільны адказ: прамавугольны

3.Трохвугольнік, які мае тупы вугал, называецца … .
Адказ:

Правільны адказ: тупавугольны

4.Рашы задачу. Даўжыня ломанай BCDM 76 см. Даўжыня звяна BC – 23 см, даўжыня звяна CD – 7 см. Знайдзі даўжыню трэцяга звяна ломанай BCDM. Адказ запішы ў выглядзе ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 46

5.Рашы задачу. Перыметр трохвугольніка LPN 68 см. Cтарана LP – 27 см, а старана PN – 21 см. Знайдзі даўжыню трэцяй стараны трохвугольніка LPN. Адказ запішы ў выглядзе ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 20

6.Перыметр квадрата ABCD роўны 88 см. Знайдзі яго старану. Адказ запішы ў выглядзе ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 22