Простыя задачы на павелічэнне ліку ў некалькі разоў
Меню

Ведаць:

  • спосаб рашэння простых задач на павелічэнне ліку ў некалькі разоў

Умець:

  • рашаць простыя задачы на павелічэнне ліку ў некалькі разоў
Дадатковыя
матэрыялы

1.Задачы на павелічэнне ліку ў некалькі разоў рашаюцца – .

Правільны адказ: множаннем

2.Купілі 5 рамонкаў, а васількоў у 3 разы больш. Колькі васількоў купілі?
Адказ:

Правільны адказ: 15

3.У класе 6 хлопчыкаў, а дзяўчынак у 2 разы больш. Колькі дзяўчынак у классе? Якім дзеяннем ты знойдзеш, колькі дзяўчынак у класе?
Адказ:

Правільны адказ: Множаннем

4.Рашы задачу. У класе 6 хлопчыкаў, а дзяўчынак у 2 разы больш. Колькі дзяўчынак у классе?
Адказ:

Правільны адказ: 12

5.Рашы задачу. Мама купіла 6 сшыткаў у лінейку, а ў клетку ў 3 разы больш. Колькі сшыткаў у клетку купіла мама? Адказ запішы ў выглядзе ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 18

6.Рашы задачу. Пашылі 4 сукенкі, а спадніц у 9 разоў больш. Колькі спадніц пашылі? Адказ запішы ў выглядзе ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 36

7.Рашы задачу. Прывезлі 8 мяшкоў цыбулі, а картоплі ў 4 разы больш. Колькі мяшкоў картоплі прывезлі? Адказ запішы ў выглядзе ліку.
Адказ:

Правільны адказ: 32