Простыя задачы на вызначэнне колькасці і кошту
Меню

Ведаць:

  • аб узаемасувязі паняццяў цана, колькасць, кошт

Умець:

  • рашаць простыя задачы на вызначэнне колькасці і кошту
Дадатковыя
матэрыялы

1.Каб знайсці кошт, трэба цану памножыць на …
Адказ:

Правільны адказ: колькасць

2.Каб знайсці цану, трэба кошт падзяліць на …
Адказ:

Правільны адказ: колькасць

3.Каб знайсці колькасць, трэба кошт падзяліць на …
Адказ:

Правільны адказ: цану

4.Цана білета на цягнік 60 р. Купілі 4 такія білеты. Які кошт усёй пакупкі?
Адказ:

Правільны адказ: 240

5.Мама за 3 кг памідораў заплаціла 8 р. 40 к. Якая цана 1 кг памідораў?
Адказ:

Правільны адказ: 2 р. 80 к.

6.Купілі некалькі паштовак па цане 40 к. Кошт пакупкі 3 р. 20 к. Колькі паштовак купілі?
Адказ:

Правільны адказ: 8