Задачы на знаходжанне чацвёртага прапарцыянальнага
Меню

Ведаць:

Умець:

  • рашаць задачы на знаходжанне чацвёртага прапарцыянальнага
Дадатковыя
матэрыялы

1.56 камянёў расклалі ў скрыначкі па 4 у кожную. Колькі скрыначак спатрэбілася?
Адказ:

Правільны адказ: 14 або 14 скрыначак

2.У пяці аднолькавых каробках 30 валанаў для бадмінтона. Колькі валанаў у адной каробцы?
Адказ:

Правільны адказ: 6 або 6 валанаў

3.У сталовую прывезлі 14 мяшкоў бульбы па 10 кг у кожным. Колькі кілаграмаў бульбы прывезлі ў сталовую?
Адказ:

Правільны адказ: 140 або 140 кг

4.У бочцы 100 літраў вады. Колькі гэта будзе вёдзер, калі ў кожным вядры 10 літраў?
Адказ:

Правільны адказ: 10 або 10 вёдзер

5.Прадалі 60 кг ківі па 5 кг у каробцы. Потым прадалі столькі ж каробак апельсін па 3 кг у кожнай каробцы. Колькі кілаграмаў апельсін прадалі?
Адказ:

Правільны адказ: 36 або 36 кг

6.Купілі 75 кг зялёнай фарбы па 5 кг у кожным слоіку і столькі ж слоікаў чырвонай фарбы па 3 кг у кожным слоіку. Колькі кілаграмаў чырвонай фарбы купілі?
Адказ:

Правільны адказ: 45 або 45 кг