Дыяграмы
Меню

Ведаць:

  • як прадстаўляюцца лікавыя даныя ў выглядзе дыяграмы

Умець:

  • выкарыстоўваць інфармацыю, прадстаўленую на дыяграме
Дадатковыя
матэрыялы

1.Разгледзь дыяграму, на якой паказана, колькі дрэў розных парод пасадзілі. Якіх дрэў пасадзілі ў парку больш? Выберы правільны адказ:

2.На дыяграме чырвонай палоскай адзначаны 15 дзяўчынак, а сіняй палоскай – 12 хлопчыкаў. Якая палоска на дыяграме мае большую даўжыню?
Адказ:

Правільны адказ: чырвоная

3.На дыяграме жоўтая палоска абазначае масу дыні, а зялёная – масу кабачка. Жоўтая палоска ў 2 разы даўжэйшая за зялёную. Што цяжэйшае – кабачок ці дыня?
Адказ:

Правільны адказ: дыня

4.Адна палоска на дыяграме ў 2 разы даўжэйшая за другую. Выберы пары лікаў, якія могуць быць прадстаўлены на дыяграме.

2 і 4
20 і 40
3 і 9
100 і 200
30 і 90

5.Вядома, што Оля вышэйшая за Таню, але ніжэйшая за Дашу. На дыяграме жоўтая палоска паказвае 156 см, зялёная палоска – 158 см, сіняя – 160 см. Укажы, якая палоска на дыяграме адпавядае росту кожнай дзяўчынкі:
-Зялёная
-Жоўтая
-Сіняя
Оля-
Таня-
Даша-