Плошча прамавугольніка
Меню

Ведаць:

  • спосаб вылічэння плошчы прамавугольніка

Умець:

  • знаходзіць плошчу прамавугольніка
Дадатковыя
матэрыялы

1.Плошча фігуры абазначаецца літарай .

Правільны адказ: S

2.Каб знайсці плошчу прамавугольніка, трэба даўжыню прамавугольніка памножыць на шырыню прамавугольніка, або шырыню прамавугольніка памножыць на даўжыню прамавугольніка.

3.Чаму роўная плошча прамавугольніка з даўжынямі старон с і d? Выберы правільныя выразы:

c + d
c : d
c · d
cd
d · c

4.Вылічы плошчу прамавугольніка, даўжыня якога роўная 23 м, а шырыня – 6 м.
Адказ:

Правільны адказ: 138

5.Выберы, дзе правільна вылічылі плошчу прамавугольніка з даўжынямі старон, роўнымі 15 см і 6 см:

S = 15 · 6 = 90 (см2)
S =15 + 15 + 6 + 6 = 42 (см)
S = (15 + 6) · 2 = 42 (см2)
S = 6 · 15 = 90 (см2)
S = 6 · 15 = 90 (см)