Рашэнне задач на чацвёртае прапарцыянальнае спосабам адносін
Меню

Ведаць:

Умець:

  • рашаць задачы на знаходжанне чацвёртага прапарцыянальнага спосабам адносін з выкарыстаннем табліцы і схемы
Дадатковыя
матэрыялы

1.За 2 гадзіны скутар праехаў 117 км. Колькі кіламетраў ён праедзе за 4 гадзіны, рухаючыся з той жа скорасцю? Выберы правільную схему.

2.Кошт трох аднолькавых кніг роўны 8 р. Які кошт шасці такіх кніг? Выберы табліцу, у якой правільна запісаны дадзеныя задачы.

3.Каб зварыць варэнне з 5 кг ягад, трэба ўзяць 4 кг цукру. Колькі кілаграмаў цукру трэба ўзяць для 15 кг ягад? Выберы правільны варыянт рашэння задачы.

4.У чатырох аднолькавых мяхах знаходзіцца 6 ц круп. Колькі цэнтнераў круп у двух такіх мяхах? Выберы правільны адказ.

5.У 6 скрынках 48 кг цукерак. Колькі кілаграмаў цукерак у 3 такіх скрынках? Запішы адказ.
Адказ:

Правільны адказ: 24