Вуснае множанне віду 34 · 20. Пісьмовае множанне віду 432 · 20, 321 · 200
Меню

Ведаць:

  • алгарытмы вуснага і пісьмовага множання мнагазначных лікаў на дзясяткі і сотні

Умець:

  • выконваць вуснае і пісьмовае множанне мнагазначных лікаў на дзясяткі і сотні
Дадатковыя
матэрыялы

1.Трэба памножыць лік 57 на 30. Прадстаўляю 30 у выглядзе здабытку лікаў 3 і 10. Спачатку множу 57 на 3, атрымліваю 171. Потым 171 множу на 10. Атрымліваю … . Дапоўні сказ. Выберы правільны адказ.

2.Устанаві адпаведнасць лікавага выразу і яго значэння.
-100
-880
-740
-7 680
22 · 40-
256 · 30-
37 · 20-
567 · 300-

3.Рашы ўраўненне: а : 627 = 300. Выберы правільны адказ.

4.Састаў выраз з лікаў: 5, 48, 200, 3648. Першы множнік – двухзначны лік, другі множнік – трохзначны лік. Знайдзі значэнне выразу. Выберы правільны адказ.

5.Правер вылічэнні. Выберы верныя роўнасці.

74 · 40 = 2 860
467 · 60 = 28 020
543 · 300 = 162 900
467 · 50 = 23 350