Задачы на знаходжанне невядомага па дзвюх рознасцях
Меню

Ведаць:

  • спосабы рашэння задач на знаходжанне невядомага па дзвюх рознасцях

Умець:

  • рашаць задачы на знаходжанне невядомага па дзвюх рознасцях
Дадатковыя
матэрыялы

1.У 6 скрынях 240 кг агуркоў. Колькі кілаграмаў агуркоў у 8 такіх скрынях?
У васьмі скрынях кг агуркоў.

Правільны адказ: 320

2.Задачы на знаходжанне невядомага па дзвюх рознасцях можна рашыць толькі адным спосабам.

3.Два матацыклісты ехалі з аднолькавай скорасцю. Адзін ехаў 5 г, а другі – 3 г. Колькі кіламетраў праехаў кожны матацыкліст, калі першы праехаў на 80 км больш, чым другі? Выберы правільную схему.

4.Купілі два кавалкі тканіны. У адным кавалку 6 м тканіны, а ў другім – 12 м. За першы кавалак заплацілі на 240 р. менш, чым за другі. Колькі заплацілі за кожны кавалак тканіны, калі 1 м тканіны каштуе аднолькава? Выберы правільны варыянт рашэння.

5.На двух участках збіралі цыбулю. З аднаго сабралі 19 мяхоў, а з другога – 25 мяхоў. Колькі кілаграмаў цыбулі сабралі з кожнага ўчастка, калі з першага сабралі на 360 кг менш, чым з другога?
З першага ўчастка сабралі кг цыбулі. З другога ўчастка сабралі 1500 кг цыбулі.

Правільны адказ: 1140