Ведаць:
Умець:
Дадатковыя матэрыялы
1.Пры дзяленні з астачай астача заўсёды за дзельнік.
Правільны адказ: меншая
2.Знайдзіце дзялімае пры дзяленні з астачай, калі няпоўная дзель 4, дзельнік 25, астача 8.
3.Якая найбольшая астача можа атрымацца пры дзяленні натуральных лікаў на 6?
4.Запішыце залежнасць паміж дзялімым, дзельнікам, дзеллю з астачай, выкарыстоўваючы роўнасць: a = b ∙ q + r. Пры дзяленні ліку 100 на лік x атрымалі ў няпоўнай дзелі 11 і ў астачы 1.
5.Ці дакладна выканана дзяленне: 48 : 10 = 3 (аст.18)?
6.Абаранак каштуе 8 р. Які найбольшы лік абаранкаў можна купіць, маючы 50 р.?
7.Трэба разліць 80 л малака ў 25-літровыя бідоны, напаўняючы іх па магчымасці даверху. Колькі бідонаў спатрэбіцца, каб разліць усё малако?
8.Які найбольшы лік, меншы за 70, дзеліцца без астачы на 8?
9.Выканайце дзяленне з астачай 14 : 3, прымяняючы правілы дзялення?
10.Які лік трэба падзяліць на 5, каб атрымалася 8 і ў астачы 4?