Дзельнікі ліку. Кратныя ліку. Найбольшы агульны дзельнік і найменшае агульнае кратнае лікаў
Меню

Ведаць:

  • паняцці: дзельнік ліку, агульны дзельнік лікаў, найбольшы агульны дзельнік лікаў
  • паняцці: кратныя ліку, агульнае кратнае лікаў, найменьшае агульнае кратнае натуральных лікаў

Умець:

  • знаходзіць дзельнікі ліку, агульныя дзельнікі лікаў, найбольшы агульны дзельнік лікаў
  • знаходзіць агульныя кратныя лікаў; найменшае агульнае кратнае лікаў
  • рашаць задачы, у якіх выкарыстоўваюцца дзельнікі ліку, кратныя ліку, найбольшы агульны дзельнік і найменшае агульнае кратнае лікаў

Дадатковыя
матэрыялы


1.Лік, на які дазены лік а дзеліцца без астачы, называецца дзельнікам ліку а.

2.Кратным ліку а называецца лік, які на дадзены лік а не дзеліцца без астачы.

3.Выберыце лік, які з’яўляецца дзельнікам ліку 14:

4.Выберыце лік, для якога лік 18 з’яўляецца кратным:

5.Найменшы натуральны лік, які дзеліцца на два дадзеныя лікі а і b без астачы, называецца:

6.Найбольшы лік, на які два дадзеныя лікі а і b дзеляцца без астачы, называецца:

7.Знайдзіце НАД (27; 36):

8.Знайдзіце НАК (14; 21):

9.Рашыце задачу. Выдавецтва атрымала 54 даведніка і 90 набораў алоўкаў, якія пароўну размеркавалі паміж супрацоўнікамі. Колькі супрацоўнікаў у выдавецтве, калі іх больш за 10? (У адказ запішы толькі лік).
Адказ:

Правільны адказ: 18

10.Рашыце задачу. З канцавога прыпынку выязджаюць па трох маршрутах аўтобусы. Першы вяртаецца кожныя 25 хвілін, другі – кожныя 15 хвілін, трэці – кожныя 10 хвілін. Праз які найменшы час яны зноў апынуцца разам на канцавым прыпынку? (Адказ запішы ў хвілінах без адзінак вымярэння).
Адказ:

Правільны адказ: 150