Формулы
Меню

Ведаць:

  • формулу, у якой выражаецца залежнасць шляху, скорасці і часу (S = Vt)
  • розніцу паміж рухам некалькіх аб’ектаў у адным напрамку, розных напрамках, па цячэнні і супраць цячэння
  • формулы перыметра і плошчы квадрата, прамавугольніка

Умець:

  • знаходзіць скорасці збліжэння і ўдалення пры руху ў адным напрамку і ў супрацьлеглых напрамках
  • прымяняць формулы пры рашэнні задач

Дадатковыя
матэрыялы


1.Адлегласць паміж гарадамі 4320 км самалёт праляцеў за 6 г. Якая скорасць самалёта?

2.У прамавугольніка шырыня 12 см, а даўжыня на 4 см больш шырыні. Чаму роўны перыметр прамавугольніка?

3.З вёсак А і В насустрач адзін аднаму выехалі веласіпедысты са скарасцямі х км/г і y км/г і сустрэліся праз t гадзін. Запішыце формулу адлегласці паміж вёскамі А і В. Знайдзіце гэтую адлегласць, калі х = 7 км/г, у = 9 км/г, t = 2 г.

4.Уласная скорасць цеплахода 22 км/г. Адлегласць паміж прычаламі 234 км. Калі цеплаход плыве па цячэнні ракі, то гэтую адлегласць ён пераадольвае за 9 гадзін. Знайдзіце час, за які цеплаход пераадолее гэтую адлегласць, калі будзе рухацца супраць цячэння ракі.

5.Прамавугольнік разрэзалі на квадраты (гл. рысунак). Старана самага маленькага квадрата роўны 2 см. Знайдзіце перыметр прамавугольніка.

Адказ:

Правільны адказ: 180

6.Прамавугольнік разрэзалі на квадраты (гл. рысунак). Старана самага маленькага квадрата роўны 2 см. Знайдзіце плошчу прамавугольніка.

Адказ:

Правільны адказ: 56