Рашэнне задач з дапамогай ураўненняў
Меню

Ведаць:

  • алгарытм складання ўраўнення для рашэння тэкставай задачы

Умець:

  • прымяняць алгарытм складання ўраўнення для рашэння тэкставай задачы

Дадатковыя
матэрыялы


1.Выбраць правільнае ўраўненне для рашэння задачы. Лена загадала некаторы лік. Калі яго паменшыць на 12, то атрымаецца 5. Які лік загадала Лена?

2.Выбраць правільнае ўраўненне для рашэння задачы. У адной скрыні на 38 кубікаў больш, чым у другой. Колькі кубікаў у першай скрыні, калі ў дзвюх скрынях 120 кубікаў.

3.У кошыку была невядомая колькасць яблыкаў. Спачатку з яго ўзялі 12 яблыкаў, а потым паклалі туды 5 яблыкаў. У выніку ў кошыку стала 24 яблыкі. Колькі яблыкаў было ў кошыку першапачаткова?

4.У Пеці было ў 5 разоў менш алоўкаў, чым у Машы. Пры гэтым у Машы было на 12 алоўкаў больш. Колькі было алоўкаў у Машы?

5.На трох кніжных паліцах стаялі кнігі. На першай паліцы кніг стаяла ў 2 разы менш, чым на другой, а на трэцяй на 4 менш, чым на першай. Колькі кніг стаяла на першай паліцы, калі ўсяго ў шафе было 88 кніг. У адказ запішыце лік.
Адказ:

Правільны адказ: 23