Ведаць:
Умець:
Дадатковыя матэрыялы
1.Куб – гэта прамавугольны паралелепіпед, у якога ўсе вымярэнні роўныя.
2.Супастаў элементы прамавугольнага паралелепіпеда з іх колькасцю.-6-12-8Рэбраў-АБВВяршынь-АБВГраней-АБВ
3.Колькі дроту спатрэбіцца для вырабу каркаса куба з рабром 5 см?
4.Пяцікласнік Гоша для свайго хамячка Шона рашыў вырабіць кардонную скрыню даўжынёй 50 см, шырынёй 40 см і вышынёй 20 см. Колькі квадратных дэцыметраў кардону спатрэбіцца для вырабу такой скрыні без накрыўкі? У адказе запішы толькі лік.Адказ:
Правільны адказ: 56
5.Пяцікласнік Ягор захапляецца астраноміяй. Мама, убачыўшы ў інтэрнэт-краме шпалеры, якія свецяцца, з выявай зорнага неба, рашыла зрабіць яму сюрпрыз, абклеіўшы сцены ў яго пакоі. Колькі трэба купіць рулонаў шпалер, калі ў кожным з іх пяць з паловай квадратных метраў. Пакой мае даўжыню 6 м, шырыню 4 м, вышыню 3 м, а плошча вокнаў і дзвярэй складае адну дзесятую плошчы ўсёй паверхні сцен пакоя. У адказе запішы толькі лік.Адказ:
Правільны адказ: 10