Пратысты
Меню

Ведаць:

  • агульную характарыстыку пратыстаў
  • асаблівасці распаўсюджвання пратыстаў
  • асаблівасці будовы і жыццядзейнасці пратыстаў (амёба, хларэла, эўглена зялёная, спірагіра)
  • ролю пратыстаў у прыродзе і жыцці чалавека

Умець:

  • характарызаваць пратыстаў як жывых арганізмаў
  • называць месцы пражывання пратыстаў
  • параўноваць асаблівасці будовы і жыццядзейнасці пратыстаў (амёба, хларэла, эўглена зялёная, спірагіра)
  • аналізаваць ролю пратыстаў у прыродзе і жыцці чалавека

Дадатковыя
матэрыялы
  

1.Пратысты, у клетках якіх адсутнічаюць хларапласты, называюць водарасцямі.

2.Мнагаклетачны пратыст, цела якога нагадвае зялёныя тонкія ніці, а клеткі ўтрымліваюць вялікі хларапласт у выглядзе закручанай у спіраль стужкі – гэта .

Правільны адказ: спірагіра

3.Выберыце, якія характарыстыкі апісваюць ролю пратыстаў у прыродзе:

раскладаюць адмерлыя часткі жывёл да мінеральных рэчываў
з’яўляюцца кормам для жывёл
чысцяць забруджаныя выдаёмы ад арганічных рэчываў
утвараюць кісларод
робяць салёнымі вадаёмы

4.Выберыце прадстаўніка з групы пратыстаў па апісаных прыкметах:
-Хларэла
-Амёба
-Эўглена зялёная
Аднаклетачная, падобна да дробнага зялёнага шарыка, нерухома-
Мае жгуцік, адчувальнае да святла вочка, два спосабы харчавання-
Жывіцца бактэрыямі, здольная змяняць форму -

5.Як называюцца выпукленні на целе амёбы, з дапамогай якіх яна перамяшчаецца і абхоплівае харчовыя часцінкі?
Адказ:

Правільны адказ: Ілжэножкі або ілжэножкі