Рэкі. Рачная даліна. Рачная сістэма
Меню

Ведаць:

  • паняцці: рака, рачная даліна, рэчышча, пойма, рачны басейн, вадаспад

Умець:

  • паказваць на карце рэкі: Амазонка, Міссісіпі, Ніл, Янцзы, Муррэй; вадаспады: Анхель, Вікторыя
  • тлумачыць адрозненні раўнінных рэк ад горных
  • пазначаць на контурнай карце рэкі, вадаспады

Дадатковыя
матэрыялы

1.Воды, якія знаходзяцца на паверхні сушы ў складзе водных аб’ектаў, называюцца паверхневымі.

2.Устанавіце адпаведнасць.
-прыродны водны паток, які цячэ ў выпрацаваным ім натуральным паглыбленні
-прырэчышчавая затапляемая частка рачной даліны
-створанае ракой выцягнутае паніжэнне ў рэльефе з ухілам у бок цякучай вады
-тэрыторыя, якую займае рачная сістэма
-свабоднае падзенне вады з крутога ўступа, які перасякае рачное рэчышча
рака-
рачная даліна-
пойма-
рачны басейн-
вадаспад-

3.Месца ўпадзення ракі ў іншую раку ці мора называецца вытокам.

4.Правільны варыянт адказу запішыце ў выглядзе ліку. Рэкі адрозніваюцца па даўжыні. Малымі лічацца рэкі даўжынёй менш за …(км).
Адказ:

Правільны адказ: 100

5.Самая доўгая рака на планеце Зямля – гэта рака…

6.Нізкая пойма затапляецца амаль штогод, а высокая – толькі раз у некалькі гадоў у час моцных разліваў.

7.Прытокі ракі бываюць правыя і левыя. прытокі ўпадаюць з правага берага, калі стаяць тварам да вусця.

Правільны адказ: Правыя

8.Па характару цячэння будове рачной даліны адрозніваюць рэкі раўнінныя і …
Адказ:

Правільны адказ: горныя

9.Выступы ў рэчышчы ракі парод, якія цяжка разбураюцца:

10.Самы высокі вадаспад у свеце: