Рэдагаванне тэксту. Работа з фрагментамі
Меню

Ведаць:

  • што разумеюць пад рэдагаваннем тэксту
  • што разумеюць пад фрагментам тэксту
  • якія аперацыі можна выканаць над фрагментамі тэксту

Умець:

  • ажыццяўляць аперацыі: устаўка сімвала, выдаленне сімвала, замена сімвала, устаўка пустога радка, выдаленне пустога радка, разразанне радка, склейванне радкоў
  • вылучаць фрагмент
  • выконваць над фрагментамі аперацыі: выдаленне, капіраванне, перамяшчэнне

Дадатковыя
матэрыялы

1.Што называюць рэдагаваннем тэкставага дакумента?

2.Няправільна запісаныя словы ў тэкставым рэдактары Word падкрэсліваюцца хвалістай лініяй.

Правільны адказ: чырвонай

3.Адзначце спосабы дзеянняў для выпраўлення памылак у тэксце:

спачатку выдаліць няправільны сімвал, а затым уставіць правільны
немагчыма выпраўленне памылак ў тэкставым рэдактары Word
вылучыць няправільны сімвал і націснуць клавішу з сімвалам, на які яго трэба замяніць
націснуць клавішу Прабел
пстрыкнуць правай кнопкай мышы на слове з няправільным сімвалам, а далей у спісе, які з’явіўся, выбраць неабходны варыянт напісання слова

4.Выберыце правільныя выказванні:

для таго каб падзяліць абзац на два, трэба перамясціць курсор у месца разрыву і націснуць клавішу Enter
каб злучыць два абзацы ў адзін, трэба перамясціць курсор у канец першага абзаца і націснуць клавішу Delete
каб злучыць два абзацы ў адзін, трэба перамясціць курсор у пачатак другога абзаца і націснуць клавішу Enter
для ўстаўкі пустога радка неабходна націснуць клавішу Enter у канцы таго абзаца, пасля якога ўстаўляецца пусты радок.

5.Суаднясіце:
-выдаляе сімвал справа ад курсора
-выдаляе сімвал злева ад курсора
-адмена дзеянняў
клавіша Delete-
клавіша Backspace-
камбінацыя клавіш Ctrl+Z-

6.Што называюць фрагментам тэксту?

7.Якія аперацыі можна выконваць з фрагментам тэксту?

выдаленне
перайменаванне
капіраванне
перамяшчэнне

8.Устанавіце правільны парадак дзеянняў пры перамяшчэнні фрагмента тэксту:
-перамясціць мыш да месца ўстаўкі фрагмента і адпусціць клавішу мышы
-вылучыць патрэбны фрагмент
-устанавіць на вылучаны фрагмент паказальнік мышы
-націснуць і ўтрымліваць націснутай левую клавішу мышы
1.-
2.-
3.-
4.-

9.Якую клавішу неабходна ўтрымліваць пры перамяшчэнні фрагмента, каб атрымаць яго копію?

10.Адзначце верныя выказванні:

каманда Вырезать змяшчае фрагмент у буфер абмену і выдаляе яго з тэксту
каманда Копировать змяшчае копію фрагмента ў буфер абмену, і фрагмент застаецца ў тэксце
каманда Вставить змяшчае фрагмент з буфера абмену ў тэкст на месца дзе стаіць курсор
націск клавішы Enter выдаляе фрагмент тэксту