Прамая і адваротная прапарцыянальныя залежнасці
Меню

Ведаць:

  • паняцці: прама прапарцыянальная велічыня, адваротна прапарцыянальная велічыня, прамая прапарцыянальная залежнасць і адваротная прапарцыянальная залежнасць
  • правілы вызначэння тыпу прапарцыянальнасці пры рашэнні тэкставых задач

Умець:

  • вызначаць від прапарцыянальнасці пры выкананні заданняў
  • складаць прапорцыі па ўмове задачы

Дадатковыя
матэрыялы

1.Ці з’яўляецца прапарцыянальнай залежнасць паміж часам лоўлі рыбы і колькасцю злоўленых рыб?

2.За 12 аднолькавых па цане сшыткаў заплацілі 96 р. Які кошт 10 сшыткаў?
Ці правільна складзена прапорцыя 12 : 10 = 96 : х па тэксту задачы?

3.З 7 кг вінаграду атрымалі 2 кг разынак. Колькі патрэбна ўзяць вінаграду, каб атрымаць у 4 разы больш разынак?

4.На 160 р. купілі 8 кг яблыкаў. Колькі кілаграм апельсінаў можна купіць на тыя самыя грошы, калі 1 кг апельсінаў у 2 разы даражэйшы за яблыкі?

5.У полі працавалі 8 трактароў, якія ўзаралі поле за 20 г. Колькі бы спатрэбілася трактароў такой жа магутнасці, каб узараць гэтае поле за 10 г?