Рашэнне задач з дапамогай прапорцый
Меню

Ведаць:

  • паняцце «каэфіцыент прапарцыянальнасці»
  • правілы вызначэння тыпу прапарцыянальнасці пры рашэнні тэкставых задач
  • алгарытмы рашэння задач на прамую і адваротную прапарцыянальныя залежнасці
  • алгарытм рашэння задач на прапарцыянальнае дзяленне

Умець:

  • вызначаць тып прапарцыянальнасці пры рашэнні тэкставых задач
  • прымяняць алгарытмы рашэння задач
  • рашаць і складаць задачы на выкарыстанне прамой і адваротнай прапарцыянальных залежнасцей

Дадатковыя
матэрыялы

1.Укажыце сярэднія члены прапорцыі 0,5/1,5 = 3/9.

2.Укажыце крайнія члены прапорцыі 7 : 35 = 4 : 20.

3.Знайдзіце адносіны лікаў 0,6 да 7,2.

4.Пры якім натуральным x прапорцыя x/8 = 32/x будзе правільная?

5.Знайдзіце невядомы член прапорцыі 3 : 0,9 = 4 : х.

6.Падзяліце лік 84 на часткі ў адносінах 3 : 4.

7.Рознасць двух лікаў роўна 42,3. Знайдзіце гэтыя лікі, калі іх адносіны 4 : 1.

8.За 0,7 гадзіны хлопчык прайшоў 2,8 км. Колькі кіламетраў пройдзе хлопчык за 0,8 гадзіны пры той жа хуткасці?

9.Для перавозкі груза спатрэбілася 15 машын грузапад’ёмнасцю 7 т. Колькі спатрэбіцца машын грузапад’ёмнасцю 5 т для перавозкі гэтага ж груза?

10.Для прыгатавання варэння з маліны на кожныя 6 кг ягад бяруць 8 кг цукру. Колькі патрэбна ўзяць кілаграм цукру, каб зварыць малінавае варэнне з 6,6 кг ягад?