Маштаб
Меню

Ведаць:

  • паняцці: «маштаб», «адлегласць на карце», «адлегласць на мясцовасці»
  • алгарытмы вызначэння адлегласці на карце, на мясцовасці

Умець:

  • вызначаць адлегласць на карце і мясцовасці
  • прымяняць алгарытмы вызначэння адлегласці на карце і мясцовасці пры рашэнні задач

Дадатковыя
матэрыялы

1.Як правільна запісаць маштаб карты, калі адзін сантыметр на карце адпавядае двум мільёнам сантыметраў на мясцовасці?

2.Адлегласць паміж двума пунктамі роўная 60 м, намаляваная на плане адрэзкам, даўжынёй 4 см. Вызначце маштаб плана.

3.На адным чарцяжы дэталь намалявана ў маштабе 1 : 5, а на другім – та я ж дэталь у маштабе 5 : 1. Ці правільна, што на другім чарцяжы відарыс дэталі атрымаўся павялічаны ў 5 разоў па параўнанню з сапраўднымі памерамі дэталі?

4.Квадрат з даўжынёй стараны 24 см намаляваны на чарцяжы ў маштабе 1 : 8. Якая даўжыня стараны квадрата на чарцяжы?

5.Даўжыня цела жука 8 мм. Гэты жук намаляваны ў кнізе ў маштабе 4 : 1. Якая даўжыня цела жука на малюнку ў кнізе?

6.Калі маштаб карты 1: 50 000, то гэта значыць, што адрэзкам, даўжыня якога см, на карце намалявана даўжыня 2,5 км на мясцовасці.

Правільны адказ: 5

7.Адлегласць паміж двума пасёлкамі на плане паказана адрэзкам даўжынёй 3 см. Маштаб плана 1 : 5 000. Якая адлегласць паміж пасёлкамі на мясцовасці?

8.Вышыня вазы 0,4 м. Якую вышыню будзе складаць яе відарыс на рысунку, зробленым у маштабе 1 : 2?

9.Установіце адпаведнасць маштаба карты з адлегласцю, якая адлюстравана на карце адрэзкам даўжынёй 1 см.
-100 км
-1 км
-10 км
1 : 100 000-
1 : 1 000 000-
1 : 10 000 000-

10.Вышыня вазы 0,4 м. Якую вышыню будзе мець яе відарыс на рысунку, зробленым у маштабе 1 : 2?