Ведаць:
Умець:
Дадатковыя матэрыялы
1.Устанавіце ўзаемна-адназначную адпаведнасць:-прамавугольны паралелепіпед-піраміда-кубШматграннік, разгортка якога складаецца з шасці прамавугольнікаў –-АБВШматграннік, разгортка якога складаецца з шасці квадратаў –-АБВШматграннік, разгортка якога складаецца з чатырох трохвугольнікаў --АБВ
2.Ці правільна, што разгортка цыліндра складаецца з прамавугольніка і двух роўных кругоў?
3.Назавіце прасторавае цела, якое не мае разгорткі.
4.Назавіце прасторавае цела, разгортка якога складаецца з сектара і круга.
5.Які са шматграннікаў мае толькі 4 грані?
6.Які шматграннік можна склеіць з прадстаўленай разгорткі?
7.Якую найменшую колькасць вяршынь можа мець прызма?
8.Ці правільна, што 1м 26 см дроту хопіць для вырабу каркаса мадэлі прамавугольнага паралелепіпеда з памерамі: 10 см, 12 см, 9 см?
9.Якія з наступных разгортак могуць быць разгорткамі прамавугольнага паралелепіпеда?
10.З трох пластылінавых кубікаў, рэбры якіх роўныя адпаведна 3 см, 4 см і 5 см, зляпілі куб, для якога выкарысталі ўвесь пластылін. Знайдзіце даўжыню рабра атрыманага куба.