храналагічныя рамкі росквіту Візантыі, даты праўлення Юстыніяна
азначэнні гістарычных паняццяў: цэнтралізаваная дзяржава, горад, праваслаўная царква
Умець:
паказваць на гістарычнай карце Візантыйскую імперыю
суадносіць даты росквіту Візантыі, праўлення Юстыніяна
складаць расказ аб адметных асаблівасцях яе развіцця, палітычным ладзе; аб праўленні Юстыніяна; развіцці адукацыі, навуковых ведаў; аб архітэктуры і жывапісе Візантыі
тлумачыць прычыны змен у грамадскім жыцці візантыйцаў, росквіту Візантыі пры праўленні Юстыніяна, узаемасувязь царквы і дзяржавы
складаць сціслыя паведамленні аб Юстыніяне і выніках яго дзейнасці, аб храме Святой Сафіі