асноўныя падзеі гісторыі Англіі, дзяржаў Скандынавіі
даты нарманскага заваявання Англіі, стварэння парламента
азначэнне гістарычных паняццяў: парламент, Вялікая хартыя вольнасцей
Умець:
суадносіць даты паходаў вікінгаў, нарманскага заваявання Англіі з перыядам Сярэдніх вякоў
паказваць на гістарычнай карце паходы вікінгаў, нарманскія заваяванні, тэрыторыі Англіі, дзяржаў Скандынавіі, ваенныя дзеянні англійскіх каралёў, месцы гістарычных падзей
састаўляць кароткія паведамленні пра паходы вікінгаў, Вільгельма I Заваёўніка; даваць ім ацэнку
тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж нарманскім заваяваннем Англіі і ўзмацненнем каралеўскай улады, войнамі англійскіх каралёў і стварэннем парламента