Агульная характарыстыка голанасенных раслін. Практычная работа №1 «Параўнальная характарыстыка розных відаў голанасенных раслін (знешні выгляд, парасткі, шышкі і насенне)»
Меню

Ведаць:

  • рысы адрознення насенных раслін ад споравых
  • асаблівасці будовы голанасенных, прыстасаванне іх да асяроддзя пражывання
  • асноўныя працэсы жыццядзейнасці і размнажэння голанасенных

Умець:

  • вылучаць прыметы адрознення голанасенных, прадстаўнікоў групы насенных раслін
  • характарызаваць умовы жыцця голанасенных
  • аналізаваць асаблівасці працэсу размнажэння голанасенных

Дадатковыя
матэрыялы
  


1.Для размнажэння насенным раслінам не патрабуецца вада.

2.Назавіце групу насенных раслін, у якіх насенне ляжыць адкрыта:
Адказ:

Правільны адказ: Голанасенныя або голанасенныя

3.Лісце ў голанасенных можа быць або лускападобным.

Правільны адказ: іголкападобным

4.Суаднясіце размяшчэнне элементаў ствала ў яго ўнутранай будове:
-драўніна
-луб
-сарцавіна
звонку ад камбію-
унутры ад камбію-
у цэнтры ствала-

5.Выберыце з прапанаванага спісу раслін тыя, якія адносяцца да голанасенных:

елка еўрапейская
дуб чарэшчаты
сасна звычайная
ціс ягадны
ядловец звычайны