Гетэратрофныя пратысты. Лабараторная работа № 1 «Будова інфузорыі туфелькі»
Меню

Ведаць:

  • агульную характарыстыку пратыстаў
  • тыпы харчавання пратыстаў
  • асаблівасці будовы і жыццядзейнасці гетэратрофных пратыстаў
  • ролю гетэратрофных пратыстаў у экасістэмах і жыцці чалавека

Умець:

  • тлумачыць асаблівасці будовы і жыццядзейнасці пратыстаў у залежнасці ад тыпаў харчавання
  • характарызаваць асаблівасці будовы і жыццядзейнасці гетэратрофных пратыстаў
  • аналізаваць ролю гетэратрофных пратыстаў у экасістэмах і жыцці чалавека

Дадатковыя
матэрыялы
  


1.Пратысты — гэта неаднастайная група прымітыўна уладкаваных арганізмаў.

2.Якую ролю выконвае цыста ў аднаклетачных пратыстаў?

размнажэнне
перанясенне неспрыяльных умоў
перанясенне спрыяльных умоў
распаўсюджванне
рассяленне

3.Суаднясіце спосабы перамяшчэння пратыстаў у прасторы з канкрэтнымі прадстаўнікамі:
-хламідаманада
-амёба звычайная
-малярыйны плазмодый
-амёба дызентэрыйная
-інфузорыя туфелька
з дапамогай ілжэножак-
з дапамогай раснічак-
з дапамогай жгуцікаў-
з дапамогай камара-
з дапамогай мух-

4.Напішыце, да якой групы арганізмаў адносяць амёбу звычайную і інфузорыю туфельку:
Адказ:

Правільны адказ: гетэратрофныя пратысты

5.Выдзяленне лішку вады і прадуктаў жыццядзейнасці з арганізма амёбы адбываецца праз вакуолю.

Правільны адказ: скарачальную