Клімат Паўднёвай Амерыкі
Меню

Ведаць:

  • аб кліматычных паясах Паўднёвай Амерыкі
Умець:

  • паказваць на карце кліматычныя паясы Паўднёвай Амерыкі
  • характарызаваць асаблівасці клімату і размяшчэння кліматычных паясоў
  • выяўляць асноўныя рысы клімату асобных абласцей Паўднёвай Амерыкі па кліматычных картах і кліматаграмах
  • ўсталёўваць прычынна-выніковыя сувязі паміж геаграфічным становішчам і кліматам мацерыка
Дадатковыя
матэрыялы

1.Халодны паўднёвы вецер з Антарктыкі.
Адказ:

Правільны адказ: Памперо або памперо

2.Цёплае цячэнне на захадзе Паўднёвай Амерыкі, з’яўленне якога суправаджаецца моцнымі ліўнямі на ўзбярэжжы і ўтварэнні апоўзняў у гарах:
Адказ:

Правільны адказ: Эль-Нінье

3.Выберыце верные сцвярджэнні аб кліматаўтваральных фактарах Паўднёвай Амерыкі:

Большая частка Паўднёвай Амерыкі размешчана ў гарачым цеплавым поясе.
Вялікі ўплыў на клімат мацерыка аказваюць пассаты.
Самая шырокая частка мацерыка знаходзіцца паміж экватарам і Паўднёвым тропікам ва ўмовах нізкіх тэмператур і невялікай колькасці ападкаў.
Вільготныя паветраныя масы з боку Ціхага акіяна могуць бесперашкодна пранікаць на мацярык, прыносячы вялікую колькасць вільгаці.

4.Выявіце, якому кліматычнаму поясу адпавядае характарыстыка: на працягу ўсяго года пануе адна паветраная маса, змены часоў года не назіраецца. Характэрны раўнамерны ход тэмператур паветра - каля 28ºС і багатыя ападкі:
Адказ:

Правільны адказ: Экватарыяльны або экватарыяльны

5.Выявіце, якому кліматычнаму поясу адпавядае характарыстыка: займае паўднёвую клінападобнyю ўскраіну мацерыка. У ім вылучаюцца дзве вобласці з кантынентальным і марскім тыпамі клімату. Узімку ўрываюцца памперо.
Адказ:

Правільны адказ: Умераны або умераны

6.Вызначце сувязь паміж кліматычнымі паясамі і іх характарыстыкамі:
-гэты кліматычны пояс характэрны для раўніннай Патагоніі
-тут круглы год горача і вільготна
-колькасць ападкаў скарачаецца ў напрамку з усходу на захад ад 2000 да 50мм
-у межах гэтага кліматычнага пояса знаходзіцца крайні паўднёвы ўсход Бразільскага пласкагор’я
Трапічны-
Экватарыяльны-
Умераны-
Субтрапічны-

7.Выберыце верные сцвярджэнні аб клімаце Паўднёвай Амерыкі:

Паўднёвая Амерыка размешчана ў 7 кліматычных паясах.
На Бразільскае пласкагор’е ападкі прыносіць паўднёва - ўсходні пассат.
Засушлівасць Патагоніі выклікана халодным Фалклендскім тячэннем.
Крайні поўдзень мацерыка знаходзіцца пад уплывам заходніх вятроў.

8.Прааналізуйце кліматаграму і выявіце, клімату якога з гарадоў Паўднёвай Амерыкі яна адпавядае:

9.Пустыня Атакама - самае засушлівае месца ў свеце.

10.Паўднёвая Амерыка лічыцца самым вільготным мацерыком.