Прыродныя зоны Еўразіі. Ахова прыроды
Меню

Ведаць:

  • азначэнне маквіс
  • прыродныя зоны
  • характэрных прадстаўнікоў  эндэмікаў расліннага і жывёлнага свету Еўразіі
Умець:

  • характарызаваць асаблівасці расліннасці, жывёльнага свету і  глебаў прыродных зон Еўразіі
  • усталёўваць прычынна-следчыя сувязі паміж кліматам і прыроднымі зонамі
  • тлумачыць своеасаблівасць расліннага і жывёльнага свету Еўразіі
Дадатковыя
матэрыялы

1.Гілеі Азіі па відавым складзе багацейшыя, чым гілеі Паўднёвай Амерыкі.

2.На заходняй ускраіне субтрапічнага пояса ў Міжземнамор’і ва ўмовах міжземнаморскага тыпу клімату распаўсюджаны вечназялёныя жорсткалістныя лясы і хмызнякі.

3.На месцы высмаглых азёр і рэчышчаў рэк сустракаюцца пабітыя расколінамі – пазбаўленыя расліннасці плоскія гліністыя пустыні.

Правільны адказ: такыры

4.Сусветную вядомасць нацыянальнаму парку прынесла найвялікшая ў свеце папуляцыя панцырнага насарога.

Правільны адказ: Казіранга

5.Выберыце з прапанаванага спісу расліны, характэрныя для вільготных экватарыяльных лясоў:

саксаул
сахарная пальма
алепская сасна
архідэі
дрэвападобныя папаратнікі
эфедра
карагана
танканог

6.Выберыце з прапанаванага спісу асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Еўразіі:

Асканія-Нова
Галапагос
Лос-Гласьярэс
Рэпетэкскі

7.Усталюйце адпаведнасць паміж прыроднай зонай і занальным тыпам глебаў:
-карычнева-чырвоныя
-карычневыя
-чырвона-жоўтыя фералітныя
-дзярнова-падзолістыя
-чарназёмы
змешаны лес-
стэп-
вечназялёныя жорсткалістныя лясы і хмызнякі-
саванны и рэдкалессі-
вільготныя экватарыяльныя лясы-

8.Вызначце па апісанню культурную расліну, радзімай якой з’яўляецца Міжземнамор’е. У старажытнасці яе называлі «Пунічны, або Карфагенскі яблык». У старажытнай легендзе гаворыцца, што ў гэтай культурнай расліне роўна 365 зярнятак – па ліку дзён у годзе.
Адказ:

Правільны адказ: гранат

9.Пакажыце глебы, якія з’яўляюцца занальнымі для хвойных лясоў (тайгі):

10.На малюнку прадстаўлены збяднелыя зараснікі жорсткалістных нізкарослых калючых хмызнякоў у субтропіках Міжземнамор’я.