Мова праграміравання Pascal: аператар прысвойвання, увод даных, арганізацыя вылічэнняў
Меню

Ведаць:

  • прызначэнне і правілы запісу каманды прысвойвання
  • каманду ўводу даных

Умець:

  • ужываць прыёмы запісу арыфметычных выразаў на мове праграміравання Pascal
  • складаць праграмы для найпростых вылічэнняў на мове Pascal

Дадатковыя
матэрыялы

1.Аператар прысвойвання прызначаны для таго, каб:

уводзіць значэнне пераменнай
вызначаць дыяпазон магчымых значэнняў даных
вылічваць значэнні арыфметычнага выразу
задаваць значэнні пераменным
выводзіць значэнне пераменнай

2.Увесці даныя a і b можна з клавіятуры з дапамогай каманд:

Writeln (a,b);
Read (a,b);
Read a,b;
Readln (a,b);
Write (a,b);

3.Што будзе на экране ў акне вываду вынікам выканання каманды: write (‘Сума лікаў 50+20=’);

4.Што будзе на экране ў акне вываду вынікам выканання каманды: write (‘Сума лікаў = ’, 500+200);

5.Абярыце верныя сцвярджэнні:

адной з асноўных каманд для апроцоўкі даных у праграме з’яўляецца аператар прысвойвання
для запісу звычайнай дробі выкарыстоўваецца знак дзялення
знак множання перад дужкай можна апускаць
тэсціраванне праграмы – праверка правільнасці работы праграмы пры розных наборах зыходных даных
у тэксце праграмы абавязкова выкарыстоўваюць каментарыі