Аксіды – бінарныя злучэнні элементаў з кіслародам
Меню

Ведаць:

  • паняцце аксіды
  • фізічныя ўласцівасці аксідаў

Умець:

  • называць аксіды па іх хімічных формулах
  • запісываць формулы аксідаў па назве рэчыва
  • складаць формулы аксідаў па валентнасці

Дадатковыя
матэрыялы

1.Выберыце формулы аксідаў з прапанаваных рэчываў:

NaCl
SO3
CO
Ba(OH)2

2.Выберыце з пералiчаных аксiдаў металаў i неметалаў CuO, CO2, Fe2O3, MgO «чацвёрты» лішні. Адказ запiшыце тэкстам:
Адказ:

Правільны адказ: Аксiд вуглярода (чатырохвалентнага)

3.Назавіце аксіды Na2O, Fe2O3, CaO. Адказы запішыце тэкстам у адпаведнасці з паслядоўнасцю дадзеных аксідаў:
Адказ:

Правільны адказ: Аксід натрыю, аксід жалеза (трохвалентнага), аксід кальцыю

4.У выніку гарэння сульфіду цынку атрымалі два аксіды. Разлічыце, у якім з аксідаў масавая доля кіслароду большая. Адказ запішыце тэкстам.
Адказ:

Правільны адказ: Аксід серы (чатырохвалентнай)

5.Сульфід цынку актыўна ўжываецца ў вытворчасці люмінафораў і ў лазернай тэхніцы. Падсумуйце ўсе каэфіцыенты ва ўраўненні рэакцыі гарэння сульфіду цынку (які складаецца з 1 атама цынку і 1 атама серы).
Адказ:

Правільны адказ: 9