Солі – прадукты замяшчэння атамаў вадароду ў кіслотах на метал. Формулы і назвы солей
Меню

Ведаць:

  • паняцце солі
  • назвы сярэдніх солей

Умець:

  • вызначаць якасны і колькасны склад сярэдніх солей па іх хімічных формулах
  • складаць формулы сярэдніх солей

Дадатковыя
матэрыялы

1.Укажыце формулы солей з дадзенага пераліку:

MgO
Fe2O3
KNO3
CaCO3
NaOH

2.Назавіце солі Mg(NO3)2, ZnSO4, CaCl2. Адказы запішыце тэкстам ў адпаведнасці з паслядоўнасцю дадзеных солей:
Адказ:

Правільны адказ: Нітрат магнію, сульфат цынку, хларыд кальцыю

3.Запішыце назву солі, якая атрымаецца пры ўзаемадзеянні натрыю і сернай кіслаты. Адказ запішыце тэкстам.
Адказ:

Правільны адказ: Сульфат натрыю

4.Напішыце ўраўненне рэакцыі ўзаемадзеяння алюмінію з салянай кіслатой і ў адказе пакажыце суму ўсіх каэфіцыентаў.
Адказ:

Правільны адказ: 13

5.Разлічыце, у якім з рэчываў – фасфат натрыю або карбанат кальцыю – масавая доля кіслароду большая. Адказ запішыце тэкстам.
Адказ:

Правільны адказ: Карбанат кальцыю