Узаемадзеянне часціц рэчыва. Цвёрды, вадкі, газападобны стан рэчыва. Цеплавое расшырэнне
Меню

Ведаць:

  • паняцці фізічных мадэляў: газ, вадкасць, цвёрдае цела
  • прынцыпы ўзаемадзеяння часціц рэчыва
  • механізмы бесперапыннага хаатычнага руху часціц рэчыва

Умець:

  • апісваць і тлумачыць фізічныя з'явы (уласцівасці): цеплавы рух часціц, цеплавое расшырэнне, уласцівасці рэчываў у розных агрэгатных станах
  • усведамляць значнасць фізічных ведаў для тэхнікі і тэхналогій

1.Пры астуджэнні рэчыва прамежкі паміж часціцамі …

2.У рэчыве паміж малекуламі …

3.Чым можна растлумачыць павелічэнне даўжыні дроту пры яго награванні?

4.Пры якой умове прыкметна выяўляецца адштурхванне паміж малекуламі?

5.У якім стане рэчыва адлегласць паміж малекуламі самая вялікая?

6.Вада выпарылася і ператварылася ў пар. Ці змяніліся пры гэтым самі малекулы вады?

7.Можна «зрасціць» два кавалкі пластыліну, але гэта немагчыма для дзвюх паловак разбітай талеркі. Гэта тлумачыцца тым, што…

8.Зімою ў моцныя маразы правады пачынаюць гудзець.
Чаму гэта адбываецца?

9.У якім стане знаходзіцца цела, калі яно мае пэўны аб’ём і не прымае форму пасудзіны?

10.У мензурцы знаходзіцца 100 мл вады. Яе пераліваюць у шклянку аб’ёмам 250 см3. Як зменіцца аб’ём вады?