Рашэнне практычных задач па тэме «Функцыі y = k/x (k ≠ 0), y = x³, y = |х|, y =√x»
Меню

Ведаць:

  • паняцці: гіпербала, кубічная парабала
  • графікі функцый
    y = k/x (k ≠ 0), y = x³, y = |х|, y =√x
  • уласцівасці функцый
    y = k/x (k ≠ 0), y = x³, y = |х|, y =√x

Умець:

  • рашаць практыка-арыентаваныя задачы і задачы з міжпрадметным зместам
  • аналізаваць і даследаваць атрыманыя вынікі

Дадатковыя
матэрыялы

1.Плошча прамавугольніка роўна 10 см².
Укажыце графік фунцыі, якая выказвае залежнасць даўжыні а ад шырыні b.

2.Укажыце графік функцыі, якая выказвае залежнасць стараны квадрата ад яго плошчы.

3.На рысунку паказана галіна гіпербалы у = k/х (k≠0).
Параўнайце плошчы А, В, С прамавугольнікаў, размешчаных пад графікам.

4.Пасціла прадаецца ў выглядзе кубікаў. Вася вырашыў купіць 6 кубікаў з кантам 6 см, а Пеця – адзін кубік з кантам 12 см. Кожны куплены кубік хлопцы разрэзалі на меншыя кубікі з кантам 2 см. Каму з іх хопіць пасцілы на большы лік дзён, калі кожны будзе з’ядаць у дзень па тры кубікі пасцілы?

5.Па дзвюх перпендыкулярных прамых, якія перасякаюцца ў пункце O, рухаюцца два пункты M1 і M2 па напрамку да пункта O са скарасцямі 1 м/с і 2 м/с адпаведна. Дасягнуўшы пункта O, яны працягваюць свой рух. У пачатковы момант часу M1O = 3 м, M2O = 11 м. Праз колькі секунд адлегласць паміж пунктамі M1 і M2 будзе мінімальнай?